Перакладчыкі:


“Ты не чалавек.”

“Што гэта мяняе?”

92eb450f1b9f51877c65f83d996b9265_original.png

Закаханыя — гэта незалежны анімацыйны фільм пра Сару Лім Бэйлан з Бінонды, Маніла, якая была вымушана стаць шэф-поваркай. Як самая малодшая з сям’і, што валодае гэтым рэстаранам, Сара сутыкнулася з вялікім ціскам у спробах апраўдаць рэпутацыю свайго памерлага бацькі і ўтрымаць бізнес на плаву. Калі ў рэстаране плануецца вячэра з нагоды інаўгурацыі губернатара, на якой галоўнай стравай павінна стаць сірэна, Сара аказваецца ўцягнутай у небяспечны раман з міфічнай істотай.

Гісторыя Сары расказваецца на гутарковай тагальскай мове і тагліш (сумесь англійскай з тагальскай), каб пагрузіць гледача ва ўнікальную дынаміку філіпінскай сям’і. Фільм даследуе сталыя тэмы, каханне, траўму пакаленняў, цялесны жах і хітраспляценні жаданняў з ідэнтычнасцю, паглыбляе ў праблемы ціску вакол. У канчатковым выніку, гэты праект з’яўляецца выразам захаплення і ўдзячнасці да мастацтва анімацыі і напраўлены на пашырэнне сферы творчасці, перспектыў і кахання, прадстаўленых на гэтым цудоўным сродку.

Закаханыя — гэта дэбютны фільм ад Студыі Heartbreak. Мы маладая і разнастайная крэатыўная каманда, сабраная з усяго свету, створаная тады, калі двух студэнтаў выключылі з кожнай арт-стажыроўцы, на якія яны падаваліся адным летам. Мы стварылі гэтую гісторыю разам сілай сяброўства (і крывёю, і потам, і слязьмі…), і цяпер мы хочам запрасіць вас стаць часткай гэтага падарожжа разам з намі!

ГІСТОРЫЯ 📚


f588243cce20140a675e89ff2c4e02d9_original.png

САРА БЕЙЛАН (Ваніль Веласкес — Валарант, Ліга Легенд) 🔪 “Мне ўсё роўна, я павінна зрабіць гэта для сваёй мамы.” У свае 24 гады Сара адчувае сябе так, быццам яе жыццё ўжо скончылася. Пасля смерці бацькі, Сара вымушана забыць свае мары, за якімі яна гналася за мяжой, і вярнуцца дадому ў сямейны рэстаран. Цяпер, вярнуўшыся ў Лідагат, дзе калісьці ў падлеткавым узросце яна абслугоўвала столікі, яна бярэ на сябе ролю галоўнай шэф-поваркі і хуткай спадчынніцы. На яе плячах ляжыць цяжар гора, сумненняў, надзей і пачуцця адказнасці за тое, каб утрымаць сваю разбітую сям'ю разам. Яна думала, што змірылася з тым, што ёй прыйдзецца жыць не так, як яна хацела... але свет Сары вось-вось пахіснецца ў апошні раз.

1d8b277de3d45acf49a7b3d38e1fa236_original.png